Вы тут

За жаданне ўзарваць бомбу на Уімблдоне тэнісіста аштрафавалі на $3 тысячы

pixabay.com

За жаданне ўзарваць бомбу на Уімблдоне італьянскага тэнісіста аштрафавалі на 3 тысячы долараў, інфармуе pressball.by. Фабіё Фаньіні выказаў такі намер пасля таго, як арганізатары турніру прызначылі яго матч трэцяга кругу на корт № 14.

Італьянец гучна сказаў: "Чортавы англічане! Ці можна тут гуляць? Каб у гэтым клубе выбухнула бомба!". Яго словы пачулі і не пакінулі іх без пакарання.

Фабіё Фаньіні / Reuters