За "здзек" над чырвона-зялёным сцягам у Мінску затрыманая жыхарка Лідчыны

Момант "здзеку" над сцягам / t.me/skgovby
Момант "здзеку" над сцягам / t.me/skgovby

За "здзек" над чырвона-зялёным сцягам у Мінску затрыманая 26-гадовая жыхарка Лідскага раёна. Прэс-служба Следчага камітэта раніцай 26 кастрычніка паведамляла, што здарэнне адбылося... увечары 26-га. Пасля з'явілася праўка — ноччу.

Госця сталіцы сарвала сцяг з адной з забаўляльных устаноў на Зыбіцкай і кінула яго на зямлю. Сцвярджаецца, што "ў момант здзяйснення злачынства падазраваная была п'яная". Яе затрымала міліцыя. Сілавікі дапыталі і хлопца, які таксама трапіў на відэа. Паводле яго слоў, ён у той вечар толькі пазнаёміўся з дзяўчынай і яе паводзіны "для яго сталі нечаканасцю", бо пра палітыку яны не размаўлялі. У дачыненні жыхаркі Лідскага раёна распачалі крымінальную справу.

За "здзек" над чырвона-зялёным сцягам у Мінску затрыманая жыхарка Лідчыны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі