За забойства паўтарагадовага сына - 15 гадоў пазбаўлення волі

12 лістапада суд Воранаўскага раёна прыгаварыў да 15 гадоў пазбаўлення волі жанчыну, якая забіла свайго паўтарагадовага сына, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, крымінальная справа за забойства ў дачыненні да 21-гадовай жыхаркі Шчучынскага раёна была распачата пракуратурай Воранаўскага раёна 21 ліпеня. У гэты дзень хлопчык памёр у бальніцы ў Лідзе.

Даведацца праўду аб смерці хлопчыка, ад якога маці спрабавала пазбавіцца, дапамог яе старэйшы трохгадовы сын. Ён спачатку паўтараў, што брата выкралі, а потым, па сакрэце, сказаў інспектару па справах непаўнагадовых, што маці кінула яго ў крапіву. Знайсці дзіця за 150 метраў ад прасёлачнай дарогі ўдалося з дапамогай службовага сабакі.

Дзіця, збітае маці, са шматлікімі траўмамі галавы і жывата праляжала без дапамогі каля пяці гадзін. У Лідскай бальніцы яму была зроблена трэпанацыя чэрапа, аднак выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Прыгавор яшчэ не набыў моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі