За выходныя ў беларускіх лясах здарылася 14 пажараў

Пажар у Бабруйскім лясгасе / @minleshoz
Пажар у Бабруйскім лясгасе / @minleshoz

З пачатку года беларускія лясы гарэлі ўжо 317 разоў. Плошча пажараў склала больш за 190 гектараў. Толькі за мінулыя суткі супрацоўнікі лясной аховы ліквідавалі 14 лясных пажараў. Часцей за ўсё на барацьбу з агнём выязджалі ў Гродзенскай вобласці тут патушылі 4 лясныя пажары. У іншых абласцях зафіксавалі па 2 узгаранні.

Асноўнай прычынай пажараў застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём, кажуць у Міністэрстве лясной гаспадаркі. Там таксама адзначылі, што супрацоўнікі лясной аховы ўжо больш за месяц (36 дзён без перапынку) змагаюцца з агнём у лясах. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў працягваюць дзейнічаць у 102 рэгіёнах краіны. Наведванне лясоў станам на 12 чэрвеня дазволенае толькі ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, пяці раёнах на ўсходзе Магілёўскай вобласці і 10 раёнах на поўдні Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі