Вы тут

За выхад на Алімпіяду-2022 беларусы пазмагаюцца з аўстрыйцамі і славакамі

iihf.com

За выхад на Алімпіяду-2022 нацыянальная зборная Беларусі па хакеі пазмагаецца з аўстрыйцамі і славакамі. Трэці сапернік стане вядомы ў пачатку наступнага года па выніках перадкваліфікацыйных турніраў. Міні-турнір з удзелам беларусаў пройдзе ў канцы лета наступнага года ў Славакіі. На Алімпіяду трапіць толькі яго пераможца, інфармуе hockey.by.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2022 года пройдуць у Пекіне.