За вясельныя падарункі прадпрымальніка аштрафавалі на 815 долараў

Гомельскі актывіст дэмакратычных сіл кіроўца таксі Канстанцін Жукоўскі быў выкліканы ў суд за парушэнне дэкрэта прэзідэнта "Аб атрыманні і рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі".

У канцы мінулага года яго выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе запатрабавалі тлумачальную запіску аб атрыманым за апошнія гады прыбытку. Пасля таго як актывіст дэмсіл прадаставіў тлумачальную, падатковы інспектар склала на прадпрымальніка пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

У падатковай запатрабавалі скласці спіс усіх гасцей Жукоўскага з падрабязным апісаннем, хто і колькі дарыў. Паколькі прадпрымальнік дакладна не ведаў, па колькі дарыў кожны з гасцей, ён напісаў прыкладную суму. Гэта і стала прычынай пратакола.

У выніку суд пакараў Жукоўскага штрафам у 50 базавых велічыняў або 1 мільён 750 тысяч рублёў. Цяпер прадпрымальнік збіраецца абскарджваць прысуд у абласным судзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі