За тры дні спякоты ў Беларусі абнавіліся 66 тэмпературных рэкордаў

Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі і сёння​ / БЕЛТА
Гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі і сёння​ / БЕЛТА

За тры апошнія дні спёкі ў Беларусі было пабіта 66 тэмпературных рэкордаў, паведамляе незалежнае інфармацыйнае агенцтва Беларусі. Журналісты прааналізавалі аператыўныя і архіўныя дадзеныя Белгідрамета.

Чарговы рэкорд быў усталяваны ўчора. У Лельчыцах паветра прагрэлася да 34,3 градуса. Такога тут не было амаль 60 гадоў. Ранейшы рэкорд быў зафіксаваны ў 1963 годзе ў Берасці. Але ў той год 28 чэрвеня паветра прагрэлася толькі да 33 градусаў.

Гарачае надвор'е захаваецца і сёння, 29 чэрвеня. Сіноптыкі аб'явілі на сераду аранжавы ўзровень небяспекі. Паводле іх прагнозаў, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы, месцамі пройдуць моцныя залевы, магчымыя шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с і град. Пры гэтым максімальная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі Рэспублікі дасягне + 30 + 34, месцамі па Брэсцкай вобласці будзе да + 36.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі