За суткі ў Беларусі на “свіны грып” афіцыйна захварэў 21 чалавек

У Беларусі павялічылася колькасць выяўленых выпадкаў “свінога грыпу”, але смяротных зыходаў не зафіксавана.
Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Валянціна Качан,
інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.

Паводле яе слоў, на сёння зарэгістравана 59
лабараторна пацверджаных выпадкаў “свінога грыпу”.

Нагадаем, у пятніцу
намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць казаў пра 38 хворых, 35
з якіх ужо выпісаныя.