За суткі ў Беларусі ад COVID-19 памерла 6 чалавек і выяўлена 156 новых выпадкаў
![Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/korona_2.jpg.webp?itok=MWFXZySr)
Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА
На 25 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 002 выпадкі заражэння COVID-19. За апошнія суткі зафіксавана 156 новых выпадкаў каранавіруса, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 530 пацыентаў (+ 6).
Паправіліся і выпісаныя 60 092 пацыента (+337), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Усяго праведзена 1 241 624 тэсту (+10 940).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.