За спаленне лялек-чыноўнікаў палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гады калоніі

За спаленне лялек-чыноўнікаў палітвязня Лукашэвіча асудзілі да 3 гады калоніі

За спаленне лялек-чыноўнікаў 46-гадовага палітвязня Дзмітрыя Лукашэвіча асудзілі да 3 гады калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядаў суд Магілёўскага раёна (суддзя — Максім Курпачанка), прысуд агучылі ў панядзелак. Лукашэвіча прызналі вінаватым у "злосным хуліганстве" і "абразе прэзідэнта". Суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляе spring96.org.

Вядома, што лялькі мужчына паліў у пустэльным месцы паміж Магілёвам і вёскай Гаі.

Трое іншых фігурантаў "справы лялек" па першым эпізодзе — палітвязні Вольга Клімкова, Сяргей Скок і Максім Сяргеенка — у красавіку асуджаныя да 3-3,5 гадоў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі