За першае паўгоддзе мінчукоў паболела на 12,7 тысяч

На 1 ліпеня 2009 г. у Мінску было зарэгістравана 1 млн. 841,8 тыс. чалавек. За паўгоддзе мінчукоў паболела на 12,7 тыс. чалавек, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпразленне сталіцы. Рост колькасці насельніцтва адбываўся за кошт міграцыйнага (11,3 тыс. чалавек) і натуральнага (1,4 тыс. чалавек) прыросту. За першае паўгоддзе ў Мінску нарадзілася 10 тыс. 344 немаўлятаў. Гэта на 5,9% больш, чым за студзень - чэрвень 2008 г. Колькасць памерлых за паўгода склала 8 тыс. 912 чалавек. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года яна ўзрасла на 1,7%. Тым не менш, нараджальнасць перавысіла смяротнасць, што і дало натуральны прырост.

У разліку на тысячу чалавек смяротнасць сярод мінчукоў склала 9,8 праміле. Калі параўноўваць з іншымі рэгіёнамі Беларусі, гэта самы нізкі паказчык, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі