За павышэннем тарыфнай стаўкі першага разраду павысяцца і стыпендыі?

На 4 тысячы рублёў — з 77 тысяч да 81 тысячы рублёў — павышаная тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі. У такім памеры яна ўстанаўліваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2010 года, паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, што апошняе павышэнне тарыфнай стаўкі адбылося крыху болей за год таму.

Паколькі стыпендыі для студэнтаў і навучэнцаў разлічваюцца з тарыфнай стаўкі першага разраду, верагодна, можна чакаць і іх павышэння ў 2010 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі