За паўгады ў Беларусі скрадзена больш за 1000 аўтамабіляў

За шэсць месяцаў гэтага года ў Беларусі скрадзена больш за 1000 аўтамабіляў. Пра гэта са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС паведамляе “Агенцтва фінансавых навінаў”.  У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць крадзяжоў аўтатранспарту знізілася больш чым на 100 выпадкаў і склала 1032 злачынствы, з якіх раскрыта 640. Найбольш падабаюцца злачынцам аўтамабілі “Фальксваген”, “Аўдзі” і ВАЗ – менавіта іх і крадуць часцей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі