За паўгады беларусы набылі ў банках тону срэбра

Са студзеня па ліпень 2007 года беларусы набылі 18 614 мерных зліткаў золата вагой больш за 366,54 кіларгама, паведамляе “БелТА”. Праўда, за тыя ж паўгады грамадзяне прадалі банкам каля 56,2 кг золата. Каб набыць мерны злітак у 1 грам золата, трэба падрыхтаваць 62 тысячы 210 рублёў. Кошт 1-кілаграмовага злітку вызначаны ў памеры 48 мільёнаў 230 тысяч беларускіх рублёў.

Акрамя золата, за студзень-ліпень 2007 года насельніцтва Беларусі набыло 284 плацінавых злітка агульнай вагой каля 5,1 кілаграмаў і 2138 срэбных зліткаў агульнай вагой больш за 1 тону.

Срэбны мерны злітак вагой у 10 грамаў каштуе 21 тысячу 450 рублёў, вагой у 1 кілаграм – 1 мільён 36 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі