За палон сепаратыста Гіркіна ва Украіне абвешчаная ўзнагарода: ужо $50 тысяч

Гіркін з жонкай / тэлеграм-канал Гіркіна
Гіркін з жонкай / тэлеграм-канал Гіркіна

Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (сапраўднае прозвішча — Гіркін) можа быць на фронце. Яго фота ў вайсковай форме апублікавала ягоная жонка. Сам ён спыніў медыйную актыўнасць.

Украінцы сталі збіраць ўзнагароджанне за палон Стралкова-Гіркіна. Акрамя таго, што Гіркін адказны за процьму ваенных злачынстваў, ён яшчэ і ведае многае пра тое, як "раптам" стварыліся так званыя "народныя рэспублікі" ва Украіне.

Раніцай 16 кастрычніка сабрана ўжо $50 тысяч. Спачатку ўкраінскі актывіст Сяргей Сцярненка заявіў, што дасць з асабістых зберажэнняў $10 тысяч таму, хто возьме ў палон Гіркіна. Да яго далучыліся іншыя вядомыя ўкраінцы, у тым ліку старшыня Луганскай абладміністрацыі Сяргей Гайдай.

Адчуваю, што нам у багажніку яго могуць прывезці бураты, — іранізуе Сцярненка.

За взятие в плен сепаратиста Гиркина в Украине объявлена награда: уже $50 тысяч
Твіты Сцярненкі і Гайдая аб узнагародзе за палон Гіркіна / twitter.com/sternenko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі