За паленне на дзіцячых пляцоўках у Беларусі хочуць штрафаваць

За паленне на дзіцячых пляцоўках у Беларусі хочуць штрафаваць

У новым "антытытунёвым" дэкрэце прадугледжваюцца дадатковыя меры, каб засцерагчы дзяцей ад пасіўнага палення. Напрыклад, цыгарэтнага дыму будуць пазбаўленыя дзіцячыя пляцоўкі і салоны аўтамабіляў, паведамляе інфармагенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на галоўнага спецыяліста аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Вікторыю Сперанскую.

"У спіс месцаў, дзе паленне забаронена, плануецца ўнесці дзіцячыя пляцоўкі, а таксама салоны аўто, калі ў іх знаходзяцца дзеці да 14 гадоў", — удакладніла спецыялістка.

Цяпер гэты дэкрэт знаходзіцца на ўзгадненні. Ён будзе працаваць адначасова з ужо дзеючым дэкрэтам №28.

Дарэчы, на гаўбцах жылых дамоў паліць не забароняць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі