За некалькі дзён у Беларусі прадалі болей за 32 тысячы святочных ялінак

За некалькі дзён у Беларусі прадалі болей за 32 тысячы святочных ялінак

За некалькі дзён працы елачных базараў лясгасы Беларусі прадалі 32 тысячы 160 святочных дрэваў, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса. Звычайна пакупнікі набываюць елкі, аднак ёсць і тыя, хто аддае перавагу соснам — такіх дрэваў прадалі каля 1,5 штук. Таксама лясгасы прапануюць хвойныя букеты (прадалі каля 700 штук) і дрэвы ў кадках (170 штук).

Сёлета святочныя дрэвы карыстаюцца большым попытам: год таму за такі ж самы перыяд прадалі 30 тысяч штук. Усяго плануецца нарыхтаваць каля 180 штук ялінак і соснаў. Кошт дрэваў адрозніваецца ў залежнасці ад рэгіёну. Звычайна танней за ўсё набываць ялінкі ў лясніцтвах: там дрэўцы да 1 метра каштуюць ад 5 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі