За мінулыя суткі ратавальнікі знайшлі пяць чалавек, якія згубіліся ў лясах

За мінулыя суткі ратавальнікі знайшлі пяць чалавек, якія згубіліся ў лясах

За мінулыя суткі, 10 верасня, ратавальнікі тройчы выязджалі на пошукі людзей, якія заблудзіліся ў лясах. Два паведамленні паступілі ў Віцебскай вобласці, адно — у Магілёўскай, паведамляе прэс-служба МНС.

Каля 16-й гадзіны ратавальнікам паведамілі, што ў лесе каля вёскі Казлы Горацкага раёна заблукалі дзве жанчыны. За тры гадзіны да таго яны пайшлі ў грыбы і згубіліся. Шукаць іх выехалі супрацоўнікі МНС і РАУС. Каля 17.30 жанчыны выйшлі на гук аўтацыстэрны, меддапамогі ім не спатрэбілася.

У Расонскім раёне Віцебшчыны ўвечары шукалі 63-гадовую пенсіянерку. У пошуках удзельнічалі ратавальнікі, супрацоўнікі міліцыі ды мясцовыя жыхары. Жанчыну знайшлі праз паўтары гадзіны работнікі МНС, яна не пацярпела.

Каля 19.30 ратавальнікам паведамілі, што ў лесе каля вёскі Гараватка Віцебскага раёна заблукалі жанчына і мужчына. Ратавальнікам удалося знайсці іх за паўгадзіны. У 19.50 яны выйшлі на гукі аўтацыстэрны, ніхто з іх не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі