За мінулыя суткі беларуска-літоўскую мяжу нелегальна перасеклі 150 чалавек

Затрыманыя незадакументаваныя мігранты ў Літве / Delfi
Затрыманыя незадакументаваныя мігранты ў Літве / Delfi

За мінулыя суткі памежнікі затрымалі 150 мігрантаў, якія нелегальна перайшлі беларуска-літоўскую мяжу. Пра гэта піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Па словах прадстаўніка службы Гедруса Мішуціса, гэтая колькасць утрая перавышае ўсе сутачныя рэкорды затрыманых. Сярод тых, хто перайшоў мяжу, — грамадзяне Камеруна, Ірака, Сірыі, Афганістана. Большасць з іх папрасіла прытулку ў краіне. 

На гэты момант з Беларусі незаконна трапіць у Літву спрабавалі 822 чалавекі, гэта ў 10 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Сярод затрыманых больш за ўсё грамадзян Ірака — 481. Таксама гэта 57 грамадзян Ірана, 51 грамадзянін Сірыі, 46 грамадзян Беларусі, 28 грамадзян Расіі, 13 грамадзян Гвінеі, 12 грамадзян Турцыі, 10 грамадзян Шры-Ланкі. 

Праз рост мігрантаў Літва ўзмацніла мяжу з Беларуссю. З 1 ліпеня дапамагаць літоўскім памежнікам пачалі прадстаўнікі Еўрапейскага агенцтва аховы межаў і берагавой лініі Frontex.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі