За мінулы год 1,3 тысячы беларусаў памерлі ад алкагольнага атручэння

За мінулы год 1,3 тысячы беларусаў памерлі ад алкагольнага атручэння

За мінулы год 1,3 тысячы беларусаў памерла ад выпадковага алкагольнага атручэння. У 2014 годзе іх было яшчэ болей — 1,5 тысячы чалавек. Такую статыстыку публікуе Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя з нагоды Дня прафілактыкі алкагалізму, які адзначаецца ў Беларусі 7 ліпеня.

Алкагалізм стварае глебу для злачыннасці: у мінулым годзе нецвярозыя людзі здзейснілі 17 тысяч злачынстваў, у 2014 годзе — болей за 18 тысяч. Таксама п’янства павышае рыхыку ўзнікнення пажараў, траўматызму і гібелі людзей ад іх. Па віне п’яных за мінулы год загінула болей за 350 чалавек.

350 тысяч беларусаў прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці да распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах і з’яўленне ў п’яным выглядзе. Па віне п’яных кіроўцаў летась здарылася 4506 дарожных аварыяў, у якіх пацярпела 380 дзяцей.

Медыкі заяўляюць, што паводле даследаванняў сярэдняя працягласць жыцця алкаголікаў на 15 гадоў меншая, чым у людзей, якія не злоўжываюць моцнымі напоямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі