За мінскае “Дынама” будзе гуляць былы хакеіст НХЛ і зборнай ЗША

Склад сталічнага “Дынама” папоўніцца яшчэ адным паўночнаамерыканскім хакеістам. Заўтра ў Мінск прыбудзе былы гулец зборнай ЗША і НХЛ 30-гадовы Бен Клаймер. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Прэсбол” паведаміў трэнер “дынамаўцаў” Джым Х’юз.
Паводле яго слоў, у Клаймера вялікі досвед выступаў у НХЛ у складзе “Тампы” і “Вашынгтона”, за якія ён правёў 438 матчаў і набраў 129 бамбардыскіх балаў. Акрамя таго ён універсал, здольны аднолькава карысна згуляць як у нападзенні, так і ў абароне. У 2000 годзе Бен Клаймер выступаў за зборную ЗША на чэмпіянаце свету ў Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі