Вы тут

За ліст у газету наконт канстытуцыйнай рэформы пенсіянера асудзілі на 8 месяцаў

Мікалай Віцікаў

8 месяцаў калоніі агульнага рэжыму — такі прысуд атрымаў 68-гадовы палітвязень Мікалай Віцікаў з вёскі Церуха з-пад Гомеля.

Як паведамляюць праваабаронцы, справу разглядаў суд Навабеліцкага раёна Гомеля.

Віцікава судзілі за ліст у раённую газету "Маяк" з нагоды абмеркавання канстытуцыйнай рэформы. Пасля ліста пенсіянера затрымалі, а дома ў яго адбыўся ператрус. У пастанове на ператрус было напісана, што Віцікаў "нелицеприятно" выказаўся пра Усебеларускі народны сход. 

Спярша следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне сацыяльнай варожасці, а раёнка апублікавала абразлівы артыкул. Потым абвінавачанне змянілі на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК).

Суддзя Аляксандр Зінчук прызнаў пенсіянера-палітвязня вінаватым у "замаху на распаўсюд недакладнай, абразлівай... інфармацыі пра дзейнасць дзяржорганаў, сілавікоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.