За хабары затрыманыя службовыя асобы прадпрыемстваў "Беларуснафты"
За хабары затрыманыя начальнікі аддзелаў рознічнага гандлю прадпрыемстваў "Беларуснафты" ў Гродзенскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях ("Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт" і г. д.). Як інфармуе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, іх падазраюць у лабіраванні інтарэсаў камерцыйнай структуры. Па версіі следства, на працягу некалькіх гадоў згаданыя службовыя асобы атрымлівалі грошы ад фірмы за магчымасць прадаваць сваю прадукцыю на аўтазапраўках і ў прыдарожных кавярнях (антыфрыз, тасол, тэхнічныя аўтамабільныя вадкасці і г. д.). Штомесяц начальнік аддзела меў "ганарар" у памеры ад 400 да 1200 рублёў.
Затрыманне прайшло падчас атрымання чарговых грашовых сумаў. Крымінальныя справы распачалі па артыкуле "атрыманне хабару".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.