За год грузаперавозкі праз мяжу Беларусі з ЕС упалі на 40%

Чарга вялікагрузаў на мяжы / facebook.com/CustomsRB
Чарга вялікагрузаў на мяжы / facebook.com/CustomsRB

У першым квартале 2023 года мяжу Беларусі з краінамі ЕС перасеклі 273 тысячы грузавых аўтамабіляў. Гэта амаль на 40% менш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Адпаведна зменшыўся і аб'ём перамешчаных грузаў. Пры гэтым паступленні ў бюджэт ад дзейнасці беларускай мытні павялічыліся, кажуць у Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі. У першым квартале гэтага года мытнікі пералічылі ў бюджэт больш за 3 млрд рублёў. І гэта амаль на 30% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Скарачэнне грузапатоку і тавараабароту адбылося праз зніжэнне гандлю "з асобнымі недружалюбнымі краінамі". А нарасціць плацяжы ўдалося за кошт своечасова зробленых захадаў. Акрамя таго, беларускі бізнес змог перабудаваць лагістыку і знайсці новых пастаўшчыкоў і рынкі збыту, тлумачаць у ДМК свае поспехі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі