Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 верасня склала 9 мільёнаў 663 тысячы 400 чалавек. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У параўнанні з 1 верасня мінулага года жыхароў краіны стала менш на 12
тысяч 800 чалавек.
За год насельніцтва павялічылася толькі ў Мінску —
на 25 тысяч чалавек да 1 мільёна 839,4 тысяч. У астатніх рэгіёнах
краіны колькасць жыхароў паменшылася.
Як інфармуе БЕЛТА, у
студзені-жніўні ў Беларусі нарадзіліся больш за 73 тысячы дзяцей. Гэта
на 1800 немаўлят больш чым летась. Памерлі за восем месяцаў 89 тысяч
400 чалавек — на 800 чалавек больш чым летась.