За гандаль бульбай на Гродзеншчыне азербайджанцу пагражае 5 гадоў турмы

У Гродзенскай вобласці пачалі крымінальную справу на 50-гадовага грамадзяніна Рэспублікі Азербайджан. Мужчыну вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

Як паведамляе сайт Камітэта дзяржкантролю, увосень 2014 года мужчына купляў у сельскагаспдарчым кааператыве на Мастоўшчыне бульбу па 2000 рублёў за кілаграм. Гэтую ж бульбу ён перапрадаваў у Дзятлаўскі філіял Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства па кошце ад 2200 да 2250 рублёў за кілаграм. Для дастаўкі ён выкарыстоўваў пераважна грузавы транспарт спажывецкага таварыства. Продаж бульбы афармляўся праз падстаўных фізічных асоб.

Паведамляецца, што мужчына здолеў прадаць больш за 264 тоны бульбы на суму звыш 577 мільёнаў рублёў.

Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фота — holiday.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі