“Платформа-2025”: ці прывядзе яна да перамогі на рэжымам — эфір

Вадзім Мажэйка

Вадзім Мажэйка

Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 3-4 жніўня ў Вільні, была ўхваленая “Платформа-2025” — своеасаблівая дэкларацыя мэтаў, задач і каштоўнасцяў, якіх прытрымліваецца дэмакратычная частка беларускага грамадства. Ну, як мінімум тая яго частка, якая з пералічаным у “Платформе” згодная. Але выглядае на тое (і шматлікія каментары ў сацсетках і незалежных СМІ пра гэта сведчаць), што далёка не ўсе задаволеныя і гэтым дакументам, і падпісаным на той жа канферэнцыі “Пратаколам аб узаемадзеянні”, і агулам вынікамі самой канферэнцыі і дзейнасці дэмсіл цягам апошняга года.

Што з сябе ўяўляе “Платформа-2025” і якія мэты і задачы пераследуюць яе стваральнікі? Ці рэальна выканаць пастаўленыя задачы і ці гатовыя дэмсілы да палітычных выпрабаванняў 2025 года? Якія перспектывы ў дэмакратычных структур і ці ўратуюць іх новыя “пратаколы” і асобы на “кіраўнічых” пасадах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, рэдактар "Беларускага штогодніка" Вадзім Мажэйка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі