Іран перадаў папярэджанне Ізраілю пра тое, што рыхтуецца атака

Ханія быў забіты ў ноч на 31 ліпеня. З таго часу чакаецца ўдар Ірана ў адказ

Ханія быў забіты ў ноч на 31 ліпеня. З таго часу чакаецца ўдар Ірана ў адказ / Reuters

Іран перадаў папярэджанне Ізраілю пра тое, што на яго рыхтуецца атака. Як піша jpost.com, зроблена гэта было праз Венгрыю. Кіраўніку МЗС Ізраіля Ісраэлю Кацу патэлефанаваў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта і перадаў, што атрымаў адпаведную інфармацыю ад міністра замежных спраў Ірана Алі Багеры.

Іран называе гэтую атаку адказам на нядаўняе забойства кіраўніка палітбюро ХАМАС Ісмаіла Ханіі ў Тэгеране. Дарэчы, Ізраіль адказнасць за яго не браў. Ханія быў забіты ў ноч на 31 ліпеня. З таго часу чакаецца ўдар Ірана ў адказ. Тэгеран заяўляў, што нібыта "не хоча эскалацыі", але "пакаранне агрэсара немінучае". 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, кіраўніцтва Ізраіля разглядала варыянт з прэвентыўным ударам. 

Ізраіль, ЗША і іншыя заходнія краіны перакананыя, што менавіта Іран стаіць за крывавым нападам групоўкі ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023-га, што прывяло да вайны паміж Ізраілем і тэрарыстамі ў сектары Газа, а таксама за абстрэламі паўночных раёнаў Ізраіля з боку радыкальнага шыіцкага руху "Хезбала" з Лівана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі