За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

Самым “багатым” сталічным кандыдатам да сёння была загадчыца звычайнай дзяржаўнай установы адукацыі Яслі-сад №209 Таццяна Цвірко. Яна балатуецца Грушаўскай акрузе №22 Маскоўскага раёна. Як паведамляў сайт Мінгарвыканкама, за 2016 год даход склаў... 1 336 609 рублёў! Вось табе і дзіцячы сад з нізкімі заробкамі!

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

Таццяна Цвірко: Справа ў тым, што ў 2016 годзе я прадала кватэру па вуліцы Карпава. Адразу ж я купіла новую кватэру, у якой жыву цяпер. Каб набыць гэтую кватэру, мне дакладвалі грошы мая маці і бабуля. Негледзячы на тое, што я адразу ж набыла нерухомасць, грошы за продаж усё роўна пайшлі ў дэкларацыю.

Але сума, якую задэкларавала Таццяна, вельмі вялікая. Пытаемся ў жанчыны, ці памятае яна, якую суму ўносіла ў дэкларацыю — раптам памылка?

Таццяна Цвірко: Не памятаю. І, калі ласка, не турбуйце мяне больш з гэтым пытаннем.

І толькі дзякуючы Еўрарадыё, выбарцы Грушаўскай акругі не будуць выбіраць паміж мільянерам і іншымі. У Маскоўскай выбарчай камісіі прызналі памылку. Акруговая камісія націсканнем адной кнопкі “deletе” пазбавіла Таццяну Цвірко цэлага мільёна.

Такім чынам, самым заможным кандыдатам стаў Ігар Русакевіч, які ўжо некалькі разоў уваходзіў у Мінгарсавет. Ён прэтэндуе на мандат Ахоцкай акругі №2.

За чатыры гады дэпутацтва спадар Русакевіч змяніў працу — раней займаў пасаду першага намесніка гендырэктара ЗТАА “ІТЭРА БЕЛ”, цяпер стаў членам Назіральнага Савета Закрытага акцыянернага таварыства "Завод Прамбудіндустрыя".

Агульная сума гадавога даходу ў Русакевіча таксама значная. Ён задэклараваў 9 576 рублеў, 310 000 долараў і 500 000 расійскіх рублёў. У пераліку на беларускія грошы гэта каля 644 000 рублёў. У 2014-ым сума дахода ў дэкларацыі была ў 18 разоў меншая — 34 457 рублёў.

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

На другім месцы спісу самых заможных — Павел Бачарнікаў, кандыдат ў дэпутаты па Слабадской акрузе №28. Ён задэклараваў 507 753 рублёў і 3 845 еўра (агулам каля 516 213 рублёў).

Павел Бачарнікаў: Я ўласнік некалькіх кампаній, якія прыносяць даход. За 2017 год я стварыў яшчэ 25 дададковых працоўных месцаў. У прынцыпе, чым болей працуеш, тым болей зарабляеш”.

Працуе Бачарнікаў дырэктарам ТАА "Віпоінт". А яшчэ яму належаць долі ў такіх кампаніях як "Віпрэзет", "Тэхнапарк Вертыкаль", "Рэнтабук", "Профіт Мані", "Віпоінт" і "Ваш інжынерны партнёр".

Самых “бедных” кандыдатаў заўсёды трэба шукаць сярод маладых людзей. Павал Катаржэўскі (Васняцоўская акруга №5) задэклараваў 27 рублёў 65 капеек.

Павел распавядае, што ў 2016-м ён быў студэнтам 3-га курса юрфака БДУ і праходзіў стажыроўку юрысконсультам у будаўнічай фірме, каб атрымаць вопыт працы па спецыяльнасці. Цяпер хлопец працуе членам брыгады ТАА “Бургер БК” і атрымлівае, па яго словах, 3 рублі 30 капеек за гадзіну.

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

Павел Катаржэўскі: “Я чалавек сямейны, чакаю дзіця, таму, натуральна, стараюся забяспечваць сваю фінансавую самастойнасць”.

Еўрарадыё: А чаму вы ўладкаваліся менавіта ў “Бургер Кінг”, а не па спецыяльнасці?

Павел Катаржэўскі: Па-першае, як можна знайсці палітолагу працу ў краіне, дзе няма палітыкі? Па-другое, сапраўды, трэба было тэрмінова ўладкавацца, таму што мяне ніхто фінансава не падтрымлівае. Акрамя таго, гібкі графік, таму праца не замінала вучобе.

Кандыдат абяцае, што надоўга ў “Бургер Кінгу” не затрымаецца, будзе шукаць працу па спецыяльнасці.

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

Вялікія пытанні выклікаюць даходы кандыдата па Купрыянаўскай акрузе №21 Дзмітрыя Кавалгіна (Аб’яднаная грамадзянская партыя): 650 рублеў 65 капеек.

Дзмітрый Кавалгін: Мне не працягнулі кантракт, калі падчас мінулых парламенцкіх выбараў мы пачалі кампанію Паўла Стэфановіча. На прадпрыемстве, дзе я працаваў раней, мне плацілі мінімальны заробак. Цяпер у мяне заробак прыкладна 600 рублёў штомесяц. Значыць, за 2017 год мой даход каля 7200 рублёў.

За гадзіну самы заможны кандыдат мае 8 гадавых заробкаў самага беднага

Канстанцін Назаранка працуе галоўным інжынерам ТАА “СМУ-215”. Ён балатуецца па Аэрафлоцкай акрузе №18, даходы за 2016 год — 459 рублёў.

Канстанцін Назаранка: Я не працаваў каля 10 месяцаў, таму так і атрымалася. Я не мог знайсці працу па сваёй спецыяльнасці. Не ведаю, як у вас у журналістыцы, а ў будаўніцтве не было працы і цяпер няма. Праблема на кантролі ў прэзідэнта. Няўжо вы не ведаеце?

Між тым, сёлета ў Мінгарсавет балатуюцца чатыры беспрацоўныя і пяць пенсіянераў. Калі хтосьці з самых “багатых”, “бедных”, часова беспрацоўных і людзей, якія ўжо на пенсіі, раптам атрымае мандат, то ў Мінгарсавеце будзе прадстаўлены ўвесь зрэз жыхароў Мінска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі