За фота расійскай вайсковай тэхнікі журналіста асудзілі на 2,5 года калоніі

За фота расійскай вайсковай тэхнікі журналіста асудзілі на 2,5 года калоніі

За фота расійскай вайсковай тэхнікі, адпраўленае ў медыя, якое прызнанае ў Беларусі "экстрэмісцкім", журналіста Юрыя Ганцарэвіча асудзілі на 2,5 года калоніі. Яго прызналі вінаватым у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Крымінальную справу разглядаў Брэсцкі абласны суд.

Пра затрыманне Юрыя Ганцарэвіча стала вядома ў канцы красавіка 2022-га. У траўні ў рэдакцыі баранавіцкага выдання Intex-Press прайшоў ператрус. Сілавікі забралі фотатэхніку, з дапамогай якой былі зроблены здымкі вайсковай тэхнікі на аэрадроме ў Баранавічах. Праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі