Вы тут

Па джэкпот у $1,9 млн прыйшло 30 чалавек, усе — "ліпавыя"

Кадр з серыяла Breaking Bad.

У Беларусі ўжо амаль тыдзень шукаюць чалавека, які 6 чэрвеня сарваў джэкпот у латарэі "Спортлато 6 з 49". Гулец адгадаў 6 лічбаў з 6, якія выпалі. Джэкпот склаў 3 973 635 рублёў, і цяпер за ім разгарнулася сапраўднае паляванне: па прыз ужо прыходзіла 30 чалавек, якія заяўлялі, што менавіта яны сталі пераможцамі. Але ўсе аказаліся махлярамі.

У арганізатары латарэі, кампаніі "Спорт-пары", распавялі, што атрымалі некалькі прапаноў "згуляць ролю ўладальніка джэкпоту" за адсотак ад сумы выйгрышу. У першым выпадку — 10%, у іншым — 50%. Несумленным гульцам адмовілі — і карэктна патлумачылі, якія прававыя наступствы іх чакаюць у выпадку паўторных зваротаў.

Па статыстыцы, пераможцы латарэяў выходзяць на сувязь з арганізатарамі ў тэрмін ад аднаго да трох тыдняў. Вядома, што пераможная стаўка была зробленая ў Магілёўскай вобласці, піша TUT.by.