За дзесяцігоддзе насельніцтва Літвы састарэла больш за іншых у ЕС

За дзесяцігоддзе насельніцтва Літвы састарэла больш за іншых у ЕС

За апошняе дзесяцігоддзе сярэдні ўзрост жыхароў Літвы вырас амаль на 9 гадоў. За гэты час у сярэднім ўзрост жыхароў ЕС вырас на 6 гадоў. Еўрастат паведамляе, што “найбольш састарэлымі” краінамі ўслед за Літвой ідзе Партугалія і Нямеччына (7,6 гадоў), Аўстрыя і Румынія (7 гадоў).

Сярэдні ўзрост беларуса за апошнія 15 гадоў вырас толькі на 2,9 гады і складае 39,8.

У 1994 годзе сярэдні ўзрост жыхароў у Літве складаў 33,5 гадоў, а ў 2014 — 42,4 года. Як паведамляе статыстычная служба ЕС, найбольш старое насельніцтва ў ЕС ў 2014 мела Нямеччына (45,6 гадоў), Італія (44,7), Балгарыя (43,2), Партугалія (43,1) і Грэцыя (43). Самы нізкі сярэдні ўзрост у ЕС маюць Ірландыя (36), Кіпр (36,8), Славакія (38,6), Люксембург і Польшча (39,2), Вялікабрытанія (39,9), паведамляе літоўскі партал DELFI.

Дарэчы, сярэдні ўзрост усіх жыхароў Еўропы складае 39,9 гадоў, усіх жыхароў Зямлі — 29 гадоў.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі