За "дыскрэдытацыю інстытута сям'і" могуць увесці крымінальную адказнасць

За "дыскрэдытацыю інстытута сям'і" могуць увесці крымінальную адказнасць

Міністэрства аховы здароўя прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць за "дыскрэдытацыю інстытута сям'і". Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам першага намесніка міністра Дзмітрыя Піневіча, які апублікавала Радыё "Свабода". 

Гэты ліст — адказ групе грамадзян наконт пытанняў супрацьстаянню хатняму гвалту. У лісце гаворыцца, што Мінздароўя "выступае за прапаганду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і падтрымала наступныя прапановы ў межах праекту закона "Аб зменах кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці", у тым ліку ўвядзенне крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбна-сямейныя адносіны". 

За "дыскрэдытацыю інстытута сям'і" могуць увесці крымінальную адказнасць
Ліст намесніка міністра Дзмітрыя Піневіча / svaboda.org

Таксама Мінздароўя прапануе павысіць узрост сексуальнай згоды з 16 да 18 гадоў для асобаў аднаго полу. Адпаведна, гомасексуальныя палавыя кантакты з асобай да 18 гадоў будуць карацца паводле крымінальнага заканадаўства. 

Пра запланаваныя змены ў Адміністрацыйны і Крымінальны кодэксы стала вядома на пачатку лютага. Аляксандр Лукашэнка даручыў Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі перагледзець асобныя нормы гэтых кодэксаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі