За два тыдні мінчук двойчы выкрадаў тралейбус і таксаваў на ім уначы

23-гадовы мінчук "таксаваў" па горадзе на тралейбусе, падвозячы начных пасажыраў за грошы. Паводле яго слоў, у тралейбуса былі адчыненыя дзверы, чым ён і скарыстаўся.
Паездзіўшы некаторы час па горадзе, маладзён "зайшоў дахаты перакусіць" і затым зноў працягнуў катацца па Мінску, падвозячы пасажыраў і бяручы з іх плату за праезд. Неўзабаве супрацоўнікі дэпо з дапамогай міліцыянтаў выявілі гоншчыка і змаглі заблакаваць тралейбус, перакрыўшы яму дарогу аварыйнай машынай.

У цяперашні час “таксіст” затрыманы і супраць яго распачата крымінальная справа. Акрамя таго, маладому чалавеку прызначылі псіхіятрычную экспертызу, паколькі выкрадальнік растлумачыў свой учынак тым, што проста "не можа жыць без тралейбусаў" і захапляўся імі з самога дзяцінства.

Па словах міліцыянтаў, гэта ўжо другі аналагічны выпадак, калі гэты малады чалавек выкраў тралейбус. Першы адбыўся ў ноч з 15 на 16 снежня. Тады ён таксама ўсю ноч праездіў на машыне і раніцай пакінуў яе на другім канцы Мінска.

СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі