За дарогамі Мінскай вобласці зноў будзе сачыць верталёт

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі абяцае ўзмацніць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху на час бліжэйшых выходных.
Ён будзе весціся з дапамогай фота- і відэафіксацыі. За дарогамі Мінскай вобласці зноў будзе сачыць верталёт, які ДАІ арэндуе. Асаблівую ўвагу 30 чэрвеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі абяцаюць надаваць дарогам Баравая - Смілавічы - Чэрвень - Беразіно - Баравая; Баравая - Смалявічы - Жодзіна - Барысаў - Баравая.

1 ліпеня пад найбольшым кантролем будуць дарогі Баравая - Гатава - Міханавічы - Смілавічы - Чэрвень - Смалявічы - Баравая; Баравая - Калодзішчы - Заслаўе - Маладэчна - Вілейка -Баравая.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі