За атручэнні "Баярышнікам" у Іркуцку арыштавалі 11 чалавек

За атручэнні "Баярышнікам" у Іркуцку арыштавалі 11 чалавек

Па справе аб атручэнні канцэнтратам "Баярышнік" арыштаваныя 11 чалавек, перадаюць расійскія СМІ са спасылкай на намесніка начальніка ўпраўлення МУС па Іркуцку Германа Братчыкава. Раней паведамлялася пра дзевяць затрыманых.

Гаворка ідзе пра бізнэсмэнаў ды іх супрацоўніках, якія прадавалі спіртазмяшчальную вадкасць на гарадскіх рынках, піша РБК. Паведамляецца, што канцэнтрат яны атрымоўвалі без дакументаў і гандлявалі ім нелегальна.

Таксама праваахоўнікі заявілі, што ім удалося выявіць склад, на якім захоўвалася небяспечная прадукцыя.

Пра масавае атручванне канцэнтратам для ванай "Баярышнік" стала вядома 18 снежня. На сённяшні дзень ад атручвання загінулі 58 чалавек, яшчэ 102 лічацца пацярпелымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі