За абліты фарбай бюст Леніна апазіцыянера аштрафавалі амаль на 9 млн рублёў

Навагрудскі суд аштрафаваў актывіста аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Юрыя Казака на 8 мільёнаў 750 тысяч рублёў за тое, што ў лістападзе той абліў фарбай бюст Леніна.
Штраф трэба выплаціць цягам месяца, інакш пагражае турэмнае зняволенне. Аднак сам Юрый Казак паведаміў Еўрарадыё, што не збіраецца мірыцца з прынятым рашэннем.

Юрый Казак: “Будзем абскарджваць, падаваць у Канстытуцыйны суд. Адразу было бачна, што суд быў падрыхтаваны і ставіўся да справы не як да адміністрацыйнай за хуліганства, а да палітычнай. Яны круцілі-вярцелі. Яны думалі, што я буду адмаўляцца. Але я не адмаўляўся, а выказаўся, што зрабіў гэта па хрысціянскіх матывах”.

Дзеянні актывіста БХД суд закваліфікаваў як хуліганства. Паводле Крымінальнага кодэкса, Юрыю Казаку пагражала да 3 гадоў абмежавання волі. Сам актывіст лічыць, што суд абмежаваўся толькі штрафам, улічваючы, што Юрый прызнаў віну, а таксама тое, што ў яго нядаўна нарадзілася дзіця, а жонку яшчэ нават не выпісалі з бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі