За абгарэлую котку Гайдукевіча цяпер могуць расстраляць?

Вынік "нападу" на дом дэпутата Алега Гайдукевіча — абгарэлы нос коткі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Вынік "нападу" на дом дэпутата Алега Гайдукевіча — абгарэлы нос коткі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускія дэпутаты хочуць увесці смяротнае пакаранне за "замах на здзяйсненне актаў тэрарызму". Пры гэтым паспрабуй здагадайся, што ўлады будуць лічыць тэрарыстычным актам — ці то спробу падпалу дачы, ці то крамольную перапіску ў тэлеграме.

Еўрарадыё згадвае фігурантаў гучных спраў, па якіх цяпер можа спрацаваць "расстрэльны артыкул".

 

Мікалай Аўтуховіч

Ветэрану вайны ў Афганістане Мікалаю Аўтуховічу прыпісваюць падпал дома міліцыянера ў Ваўкавыску і падрыў аўтамабіля сілавіка ў Гродне. Спярша на яго пачалі справу па артыкуле "Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам", а пасля перакваліфікавалі яго ў "Акт тэрарызму". Разам з Аўтуховічам па тэрарыстычным артыкуле праходзяць Павел Сава, Артур Папок, Сяргей Разановіч, Павел Разановіч, Любоў Разановіч, Ірына Мельхер, Галіна Дзербыш.

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Мікалай Аўтуховіч / svaboda.org​

Анархісты

У сувязі з навінамі ў тэрарыстычным артыкуле могуць падняць справы чатырох анархістаў, "групы Аліневіча". Мужчын затрымалі 28 кастрычніка 2020 года каля ўкраінскай мяжы. У КДБ лічаць, што яны падпалілі аддзел ДАІ ў Мазыры і машыны ля будынка пракуратуры ў Салігорску. Іх абвінавацілі ў перавозцы зброі праз мяжу Украіны і Беларусі. У выніку ім усім упаялі 289-ы артыкул. Ігара Аліневіча і Сяргея Раманава пасадзілі на 20 гадоў, Дзмітрыя Разановіча на 19, а Дзмітрыя Дубоўскага на 18 гадоў.

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Тыя самыя анархісты / mediazona.by

"Тэлеграмшчык" Вярбіцкі

Для жыхара Гальшан Івана Вярбіцкага тролінг у тэлеграме з заклікамі да падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна абярнуўся 8 гадамі і 1 месяцам пазбаўлення волі. Умоўна кажучы, "пашанцавала", што ён асуджаны ў 2021 годзе: цяпер за замах на здзяйсненне тэрарыстычнага акта мог бы стаць да сценкі.

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Іван Вярбіцкі ў судзе / rh.by

Маляйчук і яго (не)таямнічы саўдзельнік

У 2021 годзе 35-гадовага жыхара Пінскага раёна Вячаслава Малейчука ўлады абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракта ў Мінску і ў Барысаве. Ні адна "выбуховая прылада" не спрацавала: сілавікі на здзіўленне "своечасова злавілі" Вячаслава перад закладкай, не гаворачы пры гэтым пра яго саўдзельніка. Маляйчук ужо год сядзіць у СІЗА, суда над ім не было. А значыць, за не даведзены да канца "тэракт" мужчына можа страціць жыццё.

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Вячаслаў Маляйчук / Еўрарадыё

Расстрэл за абгарэлую котку Гайдукевіча?

Магчыма, справа набывае сур'ёзны абарот для сям'і Вайцяховічаў. Па сцверджанні дзяржпрапаганды, гэтыя людзі ў жніўні 2021 года кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю ў дом дэпутата Алега Гайдукевіча.

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Дзяржпрапаганда сцвярджае, што гэта сям'я Вайцяховічаў / скрыншот ctv.by

"Тэракт" да канца не давялі — дом не згарэў, але пацярпела котка. На затрыманых распачата крымінальная справа па артыкуле "Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча".
 

Падпальшчык парталаў

Не выключана, што расстрэльны артыкул навіс над 34-гадовым жыхаром Барысава. Мужчына ў 2020 і 2021 гадах спаліў два парталы сістэмы збору платы за праезд па дарогах у Барысаўскім раёне. Шкода ацэньваецца як асабліва буйная — звыш 450 000 рублёў. Яму прад'явілі абвінавачанні па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і па 289-м — "Акт тэрарызму".

За обгоревшую кошку Гайдукевича теперь могут расстрелять?
Спаленыя парталы "БелТол" / sk.gov.by

Дача не згарэла, а тэрмін рэальны

У красавіку 2022 года мінчука Аляксандра Зайцава прысудзілі да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "замах на акт тэрарызму, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове". Зайцава затрымалі 22 жніўня 2021 года каля дачы старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Ён спрабаваў падпаліць дачу, але не падпаліў. "Абвінавачваны не змог давесці свой намер да канца, паколькі супрацоўнікі праваахоўных органаў своечасова спынілі супрацьпраўныя дзеянні, чым гарантавалі грамадскую бяспеку", — гаварылася ў абвінавачанні.
 

Святлана Ціханоўская

Генпракуратура піша пра Святлану Ціханоўскую, што яна выкладвала відэа з заклікамі да здзяйснення акта тэрарызму. А гэта значыць, што цяпер павешаны на яе тэрарыстычны 289-ы артыкул можа набыць зусім іншую афарбоўку. Як і для Паўла Латушкі, Антона Матолькі і ўсіх, хто ўнесены КДБ у пералік датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі