За абаронцаў старой часткі Гродна бярэцца КДБ

Супрацоўнікі гродзенскага КДБ выклікаюць на допыт Алеся Залеўскага, актывіста супраціву рэканструкцыі Старгоа горада. Па словах Залеўскага, учора ўвечары ўчастковы міліцыянт спрабаваў перадаць праз бацькоў павестку ў камітэт дзяржбяспекі.

Бацькі яе не ўзялі, спаслаўшыся, што сына няма дома і дзе ён знаходзіцца яны не ведаюць.

Пры гэтым міліцыянты настойвалі, каб Алесь абавязкова з’явіўся ў КДБ, нібыта там яго ўжо даўно чакаюць.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі