За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы

За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы. Гэта звязана з тым, што да 2011 года колькасць навучэнцаў сярэдніх школ скараціцца да 1 мільёна чалавек. Такімі звесткамі падчас паседжання прэзідыума Савета міністраў падзяліўся міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, прадстаўляючы праграму агульнай і сярэдняй адукацыі на 2007 – 2016 гады.


"У 2011 годзе мы трапляем у дэмаграфічную "яму", – зазначыў спадар Радзькоў. – Калі ў 2007 годзе колькасць навучэнцаў складала 1 мільён 145 тысяч чалавек, дык ў 2011 годзе яна скараціцца да 1 мільёна”. Праўда, да 2016 года вучняў стане на 80 тысяч больш.


Замест 353 зачыненых школ плануецца адкрыць 89 новых. У сельскай мясцовасці мяркуецца замест неперспектыўных школ адкрываць сады-школы. Таксама праграмай прадугледжваецца павялічыць колькасць гімназій і ліцэяў.

"Интерфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі