За 2017 год Мінінфарм вынесла 13 папярэджванняў СМІ

За 2017 год Мінінфарм вынесла 13 папярэджванняў СМІ

За 2017 год Міністэрства інфармацыі вынесла 13 пісьмовых папярэджанняў — тром СМІ і сямі інфармацыйным рэсурсам. Прычым адно з іх атрымала папярэджанні двойчы, і яшчэ адно — тройчы. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Ігара Луцкага, які атрымаў прэс-сакратар ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі

Па словах чыноўніка, найбольшая колькасць парушэнняў у СМІ сёлета — гэта распаўсюд недакладнай інфармацыі.

Таксама сёлета Мінінфарм абмежаваў доступ да 106 інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

У перыяд з 1 студзеня па 1 снежня 2017 года Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму 320 разоў знаходзіла ў матэрыялах праявы экстрэмізму.

За 2017 год Мінінфарм вынесла 13 папярэджванняў СМІ
За 2017 год Мінінфарм вынесла 13 папярэджванняў СМІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі