З-за ўдзелу Беларусі зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі
![Украінская зборная / beachsoccer.org.ua](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/306581737_10160464631404916_8793358255387627515_n.jpg.webp?itok=45-DCtHY)
Украінская зборная / beachsoccer.org.ua
З-за ўдзелу Беларусі мужчынская зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі-2023. "Мы павінны выконваць патрабаванні загаду Мінспорту і прапусціць гэтыя спаборніцтвы", — піша Асацыяцыя пляжнага футбола Украіны. Украінскім зборным забаронена ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах, у якіх таксама заяўленыя спартсмены ці каманды, якія прадстаўляюць РФ і РБ.
Зборная Беларусі па пляжным футболе на групавым этапе суперфіналу Еўралігі па выніках лёсавання трапіла ў групу "А". Яна згуляе з Італіяй, Грэцыяй і Малдовай. Турнір у верасні пройдзе ў Італіі.
![З-за ўдзелу Беларусі зборная Украіны па пляжным футболе знялася з Еўралігі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/1222331122222.jpg.webp?itok=zBOXWjwo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.