З-за расійскіх самалётаў у Японіі аб'явілі трывогу — падымалі знішчальнікі

Як паведамляе Аб'яднаны штаб сілаў самаабароны Японіі, паветраная прастора парушаная не была. Тым не менш, ваенна-паветраныя сілы былі паднятыя па трывозе.



Як інфармуе РІА "Новости", расійскія самалёты здзейснілі палёт з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ды вярнуліся на мацярык. Афіцыйных каментароў Мінабароны Расіі пакуль няма.



Падобныя здарэнні ўжо адбыліся сёлета ў красавіку і траўні. Тады расійскія самалёты таксама праляцелі каля Японіі, але паветраную прастору не парушалі.



Нагадаем, Іл-38 быў распрацаваны на аснове пасажырскага самалёта Іл-18 і прызначаны для высочвання і знішчэння падводных лодак праціўніка.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі