Вы тут

З-за пажару з Міністэрства сельскай гаспадаркі эвакуявалі 150 чалавек

Спецтэхніка ратавальнікаў на месцы здарэння / МНС

З-за пажару з будынка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў Мінску па вуліцы Кірава эвакуявалі 150 чалавек. Узгаранне адбылося раніцай 21 кастрычніка ў адным з кабінетаў на трэцім паверсе, спрацавала пажарная аўтаматыка, паведамляе прэс-служба ратавальнікаў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне ацяпляльнага прыбора. Узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля ліквідавалі супрацоўнікі міністэрства. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Гэты і наступныя здымкі — МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.