З-за міграцыйнага крызісу пачаў пакутаваць гандаль Расіі з краінамі ЕС

На межах Беларусі з краінамі ЕС ўтварыліся вялікія чэргі /​ БЕЛТА
На межах Беларусі з краінамі ЕС ўтварыліся вялікія чэргі /​ БЕЛТА

Расійскія экспарцёры, якія працуюць з еўрапейскія краінамі, кажуць аб праблемах з дастаўкай тавараў ў краіны ЕС, паведамляе ТАСС. Прычына — у корках на мяжы, якія ўзніклі з-за міграцыйнага крызісу.

"Крызіс ужо прывёў да затрымак не толькі ў пастаўках еўрапейскіх тавараў у Расію, але і ў дастаўцы экспартнай прадукцыі расійскіх прадпрыемстваў еўрапейскім спажыўцам", —  распавялі ў Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (АСМАП) Расіі.

Расійская лагістычная структура, якая працуе з такімі буйнымі замежнымі кампаніямі як Danone, Mars, Metro, PepsiCo, Sanofi, Coca-Cola, Unilever і іншыя, ужо папярэдзіла аб магчымым росце коштаў на прадукцыю, у тым ліку першай неабходнасці. Пакутуюць перавозкі тавараў і ў такіх сегментах, як фармацэўтыка і абсталяванне.

Прычым перавозчыкі адзначаюць, што праблемы захоўваюцца практычна на ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Час чакання ў чарзе на мяжы з Польшчай або Літвой дасягае двое сутак і больш. Прыкладна такая ж сітуацыя назіраецца і ў зваротным кірунку.

У Расіі цяпер шукаюць альтэрнатыўныя шляхі паставак, "хоць з пункту гледжання кошту яны і не з'яўляюцца аптымальнымі", распавялі ў адной з лагістычных кампаній. У прыватнасці, гаворка ідзе пра паром з Германіі ў Санкт-Пецярбург праз Фінляндыю.

У цяперашні час на мяжы з Літвой выезду чакаюць больш за 1770 велікагрузаў, у тым ліку ў пункце пропуску "Каменны Лог" стаіць больш за 420 грузавікоў, а ў пунктах пропуску "Прывалкі" і "Лоша" больш за 450 у кожным. На мяжы з Польшчы ў пункце пропуску "Казловічы" чаргі на выезд чакаюць больш за 400 грузавых аўтамабіляў, а ў пункце пропуску "Бераставіца" больш за 380. Праз міграцыйны крызіс цалкам закрыты пункт пропуску "Брузгі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі