З-за марафона памяці Машэрава ў Сенненскім раёне аб'явілі Дзень цвярозасці

Дзень цвярозасці аб'явілі 4 кастрычніка ў Сенненскім раёне на Віцебшчыне ў сувязі з правядзеннем марафона памяці былога кіраўніка Беларусі Пятра Машэрава.
У суботу ў раёне прайшлі культурна-масавыя мерапрыемствы пад дэвізам "За здаровы лад жыцця!". Ва ўсіх гарадскіх і вясковых крамах было забаронена прадаваць спіртныя напоі. На прадпрыемствах Сенненскага раёна адбыліся гутаркі пра шкоднасць алкаголю, а спецыяльна створаныя агітбрыгады выступілі на гэтую ж тэму на вуліцах горада і ў навучальных установах.

Як адзначае БелаПАН, цяперашні марафон праводзіцца ўжо ў дваццаты раз. У спартыўным мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 800 чалавек з розных гарадоў Беларусі. Пераможцы спаборніцтваў у Сенно атрымалі ўзнагароды, спецпрызы атрымалі самы малады і самы сталы ўдзельнікі, а таксама самая хуткая сям'я. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі