Вы тут

З-за кратаў выйшла лідарка забастоўкі на МДЛУ Наталля Дуліна

Наталля Дуліна

З-за кратаў выйшла Наталля Дуліна — апальная выкладчыца і лідарка забастоўкі ў мінскім лінгвістычным універсітэце. Яе затрымалі 30 кастрычніка. Пакаранне, прызначанае судом, было — 14 сутак арышту.

Дуліна — адна з найлепшых італьяністак у Беларусі. Да 29 кастрычніка яна выкладала ў МДЛУ, але была звольненая за грамадзянскую актыўнасць.

"За ўсё сваё жыццё я, напэўна, не атрымала столькі лістоў, колькі атрымала за гэтыя 14 дзён: ад сяброў, сваякоў, знаёмых і не знаёмых мне людзей. І гэта нашмат даражэй і важней, чым усё тое страшнае, што адбылося і адбываецца з намі цяпер. Я зразумела нарэшце, што дабро сапраўды мацнейшае за зло, таму што яно ўнутры нас, там, куды закрытая дарога подласці і здрадзе", — напісала Наталля Дуліна пасля вызвалення.

Малюнак, які Наталля Дуліна зрабіла за кратамі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.