З-за адсутнасці фінансавання "забуксавала" ўзнаўленне Бабруйскай крэпасці

Узнаўленне Бабруйскай крэпасці "забуксавала" з-за адсутнасці фінансавання.
Нагадаем, на 2010 год прыпадаюць 200-я ўгодкі з дня пабудовы Бабруйскай крэпасці. Працы па яе ўзнаўленні цяпер знаходзяцца на пачатковай стадыі, заявіў загадчык аддзела культуры Бабруйска Вадзім Шчэрбіч. Фактычна ніякіх работ не вядзецца — няма грошай.

Толькі праект маста праз Бярэзіну ацэнены ў 300 мільёнаў рублёў. Зазначым, што вядзецца размова пра дакладную копію ранейшага маста. Увогуле на рэканструкцыю і ўзнаўленне помніка давядзецца выдаткаваць каля 3 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі