З Украіны ў Беларусь збег статак кароваў, памежнікі яго вярнулі

З Украіны ў Беларусь збег статак кароваў, памежнікі яго вярнулі

Цэлы статак кароваў збег з Украіны ў Беларусь. Здарэнне адбылося ў суботу, 5 верасня, у Столінскім раёне. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мяжу перайшлі адразу 38 украінскіх кароваў, якія далучыліся да беларускага статка адной з мясцовых гаспадарак. Пастух паведаміў пра гэта памежнікам.

Высветлілася, што статак уцёк ад украінскіх пастухоў. У нядзелю, 6 верасня, "у афіцыйным парадку" жывёлаў вярнулі ва Украіну.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі