З самага шыкоўнага ў Пінску аўто скралі колы (фота)

З адзінага на ўвесь Пінск кросовера МAZDA СХ 7 невядомыя знялі колы. Аўтамабіль коштам у 50 000 долараў, які належыць мясцоваму прадпрымальніку, ужо тыдзень прываблівае цікаўнасць мінакоў. Злодзеі разабралі тратуар, паставілі машыну на тратуарныя косткі і знялі ўсе чатыры колы.

Міліцыя шукае зламыснікаў, а прадпрымальнік чакае новыя колы з аўтасэрвісу.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Фота аўтара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі